понедельник, 4 мая 2020 г.

Понедельник
04.05.2020
1.Беларуская літаратура
Тэма: Янка Брыль. «Зялёная школа»
Слоўнікавая работа:
Казытаць,дзяруга,ляшчэўнік,сырадой,фашыст(с.79)
Прачытай твор,адкажы на пытанні.
Д/З  с. с. 79- 85,выразна прачытьць,адказаць на пытанні
2.Беларуская мова
Тэма: Змяненне дзеясловаў цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках (спражэнне)
 На ўроку мы даведаемся, як змяняюцца дзеясловы цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках (спражэнне).
Будзем вучыцца вызначаць асобу, лік дзеясловаў па іх канчатках ці па займенніку, з якім спалучаецца дзеяслоў.
Паглядзі відэаролік па новай тэме.
1. Адкажыце на пытанні падручніка на старонках 62-63
Падручнік: беларуская мова частка 2
2. Успомніце, што вы ведаеце пра дзеяслоў. Для гэтага звярніцеся да старонак падручніка 63, 67, 71
Падручнік: беларуская мова частка 2
3. На старонцы 76 падручніка выканайце пр. 128 пісьмова
Падручнік: беларуская мова частка 2
Прачытайце сказы. Успомніце, што такое дзейнік, выказнік. Знайдзіце і выпішыце са сказаў дзейнік і выказнік, правільна афармляючы іх на пісьме. Вусна вызначце якой часцінай мовы з’яўляецца выказнік. Абазначце канчаткі дзеясловаў.
4. Для знаёмства з тэмай урока прагледзьце прэзентацыю
Слайды змяняюцца па кліку.
5. На старонцы 79 падручніка выканайце пр. 133 пісьмова
Падручнік: беларуская мова частка 2
Прачытайце прыказкі. Падумайце, чаму так гавораць. Карыстаючыся падказкай да практыкавання, запішыце і вызначце час, асобу і лік дзеясловаў. Знайдзіце прыказку ў якой нельга вызначыць час і лік дзеясловаў. Падумайце, чаму гэта нельга зрабіць.
6. На старонцы 80 падручніка выканайце пр. 134 пісьмова
Падручнік: беларуская мова частка 2
Прачытайце верш. Адкажыце на пытанні падручніка. Выпішыце з верша дзеясловы. Вызначце іх час, асобу і лік. Разгледзьце малюнкі да практыкавання. Раскажыце бацькам або іншым членам сям’і пра вядомыя помнікі салдатам і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Д/З пр.136

Комментариев нет:

Отправить комментарий