Пятница
01.05.2020
1.Беларуская
мова
Тэма: Неазначальная форма дзеяслова
Правапіс дзеясловаў на -ся, -цца
Задачы:
даведаемся, на якія пытанні адказваюць дзеясловы ў неазначальнай форме; будзем
вучыцца адрозніваць дзеясловы неазначальнай формы сярод іншых дзеясловаў,
утвараць неазначальную форму дзеясловаў па пытаннях, граматна ўжываць іх у
мове; пазнаёмімся з правапісам дзеясловаў на -ся, -цца.
Спачатку паўторым, што ведаеце пра дзеяслоў.
Дапоўніце сказы.
Дзеяслоў – гэта… Абазначае … Адказвае на пытанні …
Змяняецца па….
Выканаем практыкаванне 116, с.70
Прачытайце заданне да практыкавання. У якіх сказах
дзеясловы ўжыты ў форме адзіночнага ліку? Вызначце час гэтых дзеясловаў.
Праверце сябе.
Хлопчык бяжыць (цяп.ч.) па парку. У панядзелак Света
ўстае (цяп.ч.) рана. Перад урокам Віця пакладзе (буд.ч.) на парту альбом і
фарбы. Запішыце астатнія сказы. Знайдзіце ў іх дзеясловы. На якія пытанні яны
адказваюць?
Праверце сябе.
Паглядзі відэаролік
па новай тэме
Прыемна бегчы (што рабіць?) па парку. У нядзелю можна
рана не ўставаць (што рабіць?). Пасля ўрокаў трэба пакласці (што зрабіць?) свае
рэчы ў рукзак.
Прачытайце правіла.
Раскажыце правіла па схеме.
Неазначальная форма Адказвае на пытаннні
Што рабіць? Што зрабіць? Заканчваеццца на-ці, -ць, - чы Пачатковая форма Нельга
вызначыць час і лік.
У слоўніках дзеясловы падаюцца ў неазначальнай форме.
А зараз папрактыкуемся знаходзіць дзеясловы ў
неазначальнай форме і ад яе ўтвараць іншыя формы дзеясловаў.
Выканаем пр.119 на с.72 .
Праверце сябе.
схадзіць – сходзіць змяніць – зменіць палячыць –
палечыць
А цяпер гульня “Перакладчыкі”
Перакладзіце дадзеныя словы на беларускую мову.
греются – грэюцца
учатся – вучацца
смеюсь – смяюся
нестись – несціся
Правільна і выразна вымавіце словы на беларускай мове,
параўнайце напісанне гэтых слоў з рускай.
Запомніце! У беларускай мове дзеясловы заканчваюцца на
-ся, -цца, -ца і ніколі на -сь, -тся, -ться.
Звернемся да пр.122, на с.73
Прачытайце заданне і выканайце яго.
Праверце сябе.
Мыць – мыцца, абуваць – абувацца, выціраць –
выцірацца.
Стрыгчы – стрыгчыся, берагчы – берагчыся, сцерагчы –
сцерагчыся.
Вусна дапоўніце сказы патрэбнымі дзеясловамі з першай
групы.
Праверце сябе.
1. Андрэй скончыў мыць посуд. Мікіта любіць мыцца ў
ванне. 2. Матуля пачала абуваць чаравікі. Маленькая Ірынка хоча абувацца сама.
3. Наташа збіраецца выціраць пыл з мэблі. Пасля купання трэба выцірацца насуха.
Тэст
1. Колькі дзеясловаў ужыта ў вершы? Адзнач правільны
адказ. Мароз трашчыць, снягі мяце, Снягір, як макаў цвет, цвіце. Спявае,
весяліцца, Марозу не баіцца…
а) 6; б) 4; в) 5.
2. Пачатковая форма дзеяслова – гэта
а) дзеясловы ў 1 асобе адзіночнага ліку цяперашняга
часу б) неазначальная форма дзеяслова.
3. Неазначальная форма дзеяслова адказвае на пытанні
а) які? якая? якое? якія? б) што рабіў? што зрабіў? в)
што рабіць? што зрабіць?
4. Чаму пачатковая форма дзеяслова называецца
неазначальнай?
а) таму што ў ёй нельга вызначыць канчатак; б) таму
што па ёй нельга вызначыць, хто выконвае дзеянне і калі яно адбываецца.
5. Якія з дзеясловаў стаяць у неазначальнай форме?
а) глядзець; б) мыцца; в) ідуць; г) віншуе; д)
дапамагала.
Д/З пр.127
2.Математика
Тема:
Письменное деление на двузначное число (с.106-107)
С.104
-105 №1-6-письменно
С.105
№ 7
устно
Д/З
с.107
№1,2
Комментариев нет:
Отправить комментарий