Четверг
07.05.2020
1.Беларуская
літаратура
Тэма:
Праверка навыку чытання
Лясная
яблыня
Мы з братам,
блукаючы па грыбных мясцінах, натрапілі на дзікую яблыню. Лісце на ёй пачало
ўжо жоўкнуць і ападаць, а невялічкія зялёныя яблычкі, якіх не пералічыў бы за
дзень, моцна трымаліся за галінкі. Я адарваў адно, паспытаў — яно было цвёрдае
і кіслае.
— Затое якія
смачныя яны зімой, — сказаў брат, —паляжалыя і прамерзлыя.
— Дык давай
выкапаем гэту яблыньку і перавязём у наш сад, — прапанаваў я.
— Можна і перавезці,
— падтрымаў мяне брат.
На галіну села
нейкая ружова-шэрая птушка і распачала знаёмства з яблынькай — паспытала на
смак яблычкі. Прыляцела яшчэ некалькі птушак, потым яшчэ некалькі.
— Птушкі,
мабыць, здагадаліся, што мы хочам выкапаць яблыню, і зляцеліся, каб апошні раз
паласавацца сакавітымі пладамі, — сумна сказаў брат.
— Валодзя, —
звярнуўся я да брата, — давай не будзем перавозіць яблыню з лесу ў вёску.
— Я таксама
падумаў, — адказаў брат. — Яблыня лясным жыхарам патрэбна больш, чым нам.
На яблыню зноў
пачалі злятацца птушкі.
(142
слова)
Паводле I.
Муравейкі
Дзе хлопчыкі
ўбачылі дзікую яблыню?
Куды хлопчыкі
захацелі перанесці яблыню?
Чаму яны адмовіліся ад сваёй задумы?
Д/З с. 79,адказаць
на пытанні
2.Беларуская мова
Тэма: Першае і другое спражэнне дзеясловаў. Канчаткі
дзеясловаў 1-й асобы адзіночнага ліку
1. Паўтарэнне
Успомні, пра якую часціну мовы можна сказаць наступнае:
… мае тры асобы і два лікі.
… змяняецца па склонах.
… у мове замяняе назоўнік, прыметнік.
… можа ўжывацца з прыназоўнікамі.
Каб праверыць сябе, звярніся да стар. 64 падручніка.
Выканай пр. 137 на стар. 82 пісьмова.
2. Чыстапісанне
Спішы, устаўляючы прапушчаныя літары.
Хвалі зак..палі і ра..лі, а на поў..ень прыля..елі жура..лі.
Правер сябе па відэаматэрыяле да ўрока № 4 (да 3 хвіліны).
3. Знаёмства з новай тэмай урока
Паглядзі відэаролік
па новай тэме.
Прачытай інфармацыю з рубрыкі “Завяжы вузялок!” на стар. 83.
Разгледзь табліцу ў пр. 138 на стар. 83 падручніка.
Звярні ўвагу на канчаткі дзеясловаў I, II спражэння, прачытай інфармацыю з
рубрыкі “Завяжы вузялок!” на с.84.
ВАЖНА! Карыстайся гэтымі табліцамі або прэзентацыяй на працягу сённяшняга ўрока,
каб правільна вызначыць спражэнні дзеясловаў і беспамылкова напісаць іх
канчаткі.
4. Адпачні. Успомні і выканай любімую фізкультхвілінку.
5. Замацаванне
Выканай пісьмова пр.139, стар. 84 і заданні да яго.
Вусна выканай пр.140, стар. 85, абапіраючыся на рубрыку “Гаварыце
правільна!”.
6. Правер свае веды, выканаўшы тэст
1. Што абазначае дзеяслоў?
а) прадмет;
б) прымету;
в) дзеянне.
2. У якім радку запісаны дзеясловы цяперашняга часу?
а) вёў, выконвалі, нёс, чытала;
б) вядзе, выконвае, нясе, чытаюць;
в) прывядзе, выканаюць, прынясуць, прачытае.
3.Чаму пачатковая форма дзеяслова называецца неазначальнай?
а) таму што ў ёй нельга вызначыць канчатак;
б) таму што ў ёй нельга вызначыць, хто выконвае дзеянне і калі яно
адбываецца.
4. Якія канчаткі маюць дзеясловы 1-й асобы І спражэння?
а) -у,
-ю;
б) -іць, -ыць;
в) -еш, -эш, -аш; г)
-уць, -юць.
5. У якой форме стаіць дзеяслоў прыпасаю?
а) 1-я асоба адзіночнага ліку цяперашняга часу І спражэння;
б) 1-я асоба адзіночнага ліку цяперашняга часу ІІ спражэння;
в) 2-я асоба адзіночнага ліку цяперашняга часу ІІ спражэння.
7. Правер сябе, звярнуўшыся
да адказаў.
АДКАЗЫ ДА ТЭСТУ
Канчаткі дзеясловаў 1-й асобы адзіночнага ліку.
№ задання
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
Адказ
|
в
|
б
|
б
|
а
|
а
|
3.Математика
Тема:
Письменное деление на двузначное число вида 11 256 : 28
Посмотри видеоролик по новой теме
Выполните тестовые задания. Сверьте
свои ответы с ключом к тесту.
|
Тест
Первый множитель 25, второй
представлен разностью чисел 115 и 111. Найдите произведение.
|
1000
1 100
10
|
Сколько часов в двух сутках и 2 часах?
|
25
120 25
50
|
Найти делимое, если делитель 18,
частное 11, остаток 10.
|
200
208
280
28
|
Число 252 уменьшили в 6 раз, а затем
увеличили на произведение чисел 12 и 4.
|
216
900
90
2016
|
Если неизвестное число уменьшить на
58, то получится число, равное сумме чисел 139 и 63. Найди неизвестное число.
|
206
2060 260
2600
|
Найди 1/3 от числа 1800.
|
6
60
600
6000
|
Сколько минут в 540 секундах?
|
7
10
9
8
|
Уменьши 856 в 4 раза.
|
14
141
41
140
|
Найди периметр квадрата со стороной 18
см.
|
36
72
34
74
|
200 г конфет стоит 4 рубля. Сколько
стоит 1 кг конфет?
|
25
200 20
205
|
Тест (ключ)
Первый множитель 25, второй
представлен разностью чисел 115 и 111. Найдите произведение.
|
1000 1
100
10
|
Сколько часов в двух сутках и 2 часах?
|
25 120
25
50
|
Найти делимое, если делитель 18,
частное 11, остаток 10.
|
200 208
280
28
|
Число 252 уменьшили в 6 раз, а затем
увеличили на произведение чисел 12 и 4.
|
216 900
90
2016
|
Если неизвестное число уменьшить на
58, то получится число, равное сумме чисел 139 и 63. Найди неизвестное число.
|
206 2060 260
2600
|
Найди 1/3 от числа 1800.
|
6 60
600
6000
|
Сколько минут в 540
секундах?
|
7 10
9
8
|
Уменьши 856 в 4 раза.
|
14 141 41
140
|
Найди периметр квадрата со стороной 18
см.
|
36 72
34
74
|
200 г конфет стоит 4 рубля.
Сколько стоит 1 кг конфет?
|
25 200
20
205
|
Д/з с.113 № 1,2
Комментариев нет:
Отправить комментарий