понедельник, 18 мая 2020 г.

Понедельник
18.05.2020


1.    Прагляд відэароліка


2. Чыстапісанне

Выпішыце канчаткі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку І і ІІ спражэння.
яце, оце, ыце, іце, уць, еце, аць
Выпішыце дзеясловы 2-й асобы.
Гавару, збіраеш, робіць, ходзіце, гуляем, бяжыце.
Складзіце з любым словам сказ і запішыце.
3. Праца з падручнікам

Пры выкананні заданняў карыстайцеся табліцамі 1, 2.
Табліца 1
І спр. (2-я асоба мн.л.)
пасля
галосных і мяккіх зычных
пасля
цвердых і зацвярдзелых зычных
-яце, -еце
-аце

Табліца 2
ІІ спр. (2-я асоба мн.л.)
пасля
галосных і мяккіх зычных
пасля
цвердых і зацвярдзелых зычных
-іце
-ыце

Практыкаванне 186 (пісьмова)  
Уважліва прачытайце заданне. Звярніце ўвагу на канчаткі дзеясловаў кожнага радка.

Практыкаванне 187 (пісьмова)
Увага!
1.    Запішыце дзеясловы парамі.
2.    Запішыце адзін сказ па выбары. Вызначце асобу, лік, спражэнне дзеясловаў.

Практыкаванне 190 (пісьмова)
Карыстайцеся табліцамі 1,2.
Дадаткова. Адкажыце на пытанне (вусна).
У якой прыказцы гаворыцца пра тое, што чалавек, які рана ўстае, паспявае зрабіць усё запланаванае?

4. Правер сябе!
Тэст
1. Адзнач дзеясловы ў множным ліку.
а) чытаем
б) бяжыць
в) малюе
г) адчыняе
2. Адзнач дзеясловы множнага ліку ў 2-й асобе.
а) уздыхнула
б) стаіце
в) паглядзім
г) пачулі
3. Адзнач дзеясловы ў форме 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку І спражэння.
а) бярэш - бераце
б) сядзім - сядзіце
в) глядзім - глядзіце
г) спяваеш - спяваеце
4. Адзнач дзеясловы, у якіх націск пастаўлены правільна.
а) везяцЕ
б) жЫвяце
в) знімАеце
г) ідзяцЕ
5. Якая агульная прымета дзеясловаў несяце, паліваеце, ведаеце?
а) 3-я асоба адзіночнага ліку
б) неазначальная форма
в) 2-я асоба множнага ліку
г) множна лік прошлага часу
Адказы на тэст
1.    а
2.    б
3.    а, г
4.    г
5.    в


Комментариев нет:

Отправить комментарий