воскресенье, 24 мая 2020 г.

25.05.2020
Понедельник
1.Беларуская мова
Тэма: Паўтарэнне.Тэкст.Сказ.Часціны мовы.

Паглядзі відэаролік
2. На старонцы 119 вучэбнага дапаможніка выканайце пр. 213 пісьмова
Вучэбны дапаможнік: беларуская  мова частка 2
Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанні. Назавіце словы, якія дапамагаюць звязаць сказы ў тэксце. Выпішыце аднакаранёвыя словы, выдзеліце корань. Вызначце, якімі часцінамі мовы яны з’яўляюцца. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі, правільна аформіце іх на пісьме.
3. На старонцы 120 вучэбнага дапаможніка выканайце пр. 214  пісьмова
Вучэбны дапаможнік: беларуская  мова частка 2
Прачытайце верш. Адкажыце на пытанні. Выпішыце ўсе формы назоўніка Юлька, выдзеліце ў іх канчатак і аснову, вызначце склон. Назавіце займеннікі, вызначце іх асобу і лік. Вызначце час, асобу і лік выдзеленага дзеяслова.
4. На старонцы 120 вучэбнага дапаможніка выканайце пр. 215 пісьмова
Вучэбны дапаможнік: беларуская  мова частка 2
Прачытайце. Дапоўніце сказы аднароднымі членамі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку. Запішыце сказы, падкрэсліце дзейнік і выказнік. Знайдзіце назоўнікі, вызначце іх род, лік і склон.
5. На старонцы 121 вучэбнага дапаможніка выканайце пр. 216 пісьмова
Вучэбны дапаможнік: беларуская  мова частка 2
Прачытайце верш. Адкажыце на пытанні па змесце. Выпішыце прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца. Вызначце род, лік і склон назоўнікаў і прыметнікаў. Знайдзіце асабовы займеннік, вызначце яго асобу, лік і склон.
6. Праверце свае веды з дапамогай прапанаванага тэста
Прачытайце пытанні. Выпішыце правільныя адказы. Праверце сябе з дапамогай ключа.
Тэст
 1. Якія спалучэнні слоў з’яўляюцца сказам?
а) гучыць музыка;
б) птушка з прыгожымі крыламі;
в) старанныя вучні.

2. У якіх сказах аднароднымі з’яўляюцца даданыя члены?
а) Дубы, прыгажуні-бярозы, сосны раслі ў гэтым лесе.
б) Заяц стаў на заднія лапкі і ўбычыў драпежніка.
в) У невялікіх азёрах і сажалках зімой вада хутка замярзае.

3. Якія з выдзеленых даданых членаў сказа дапаўняюць дзейнік?
а) Неба зіхацела мноствам яркіх зорачак.
б) Моцны дождж пазбіваў лісце на дрэвах.
в) На беразе маленькага возера стаяла невялічкая хатка.

4. У якім радку зроблена памылка?
а) яблык, медаль, калектыў, яны, акіян, мазоль, альбом;
б) радавацца, прыехаў, бегчы, касіць, заспяваю, жартуе;
в) зялёны, радасная, вядомыя, дарагое, высокі.

5. Які з наступных тэкстаў з’яўляецца тэкстам-разважаннем?
а)      Маленства — самы адказны момант жыцця, стартавая пляцоўка чалавека.
         I ад таго, хто вёў дзіця за руку, хто адкрыў яму навакольны свет, будзе залежаць яго ўзлёт, лёс, будучыня і шчасце (В. Вітка).
б)      У куце сядзіць мядзведзь, хустку вышывае,
         а лісічка-невялічка хатку прыбірае.
         А каток пячэ аладкі, маслам залівае,
         на тапчане мышанятка есці памагае (3. Бядуля).
в)      Ціхая раніца. Сонейка толькі ўзышло. У полі яшчэ ляжыць снег. Толькі ўзгоркі чарнеюць. Лужыны сцягнуліся за ноч лядком. Але ўжо чуваць — вясна, і ўсё пазірае па-вясенняму(Я.Колас).

  2.Беларуская літаратура
Тэма: ВасільЖуковіч. «Хараство Сусвету» Пётр Клімук. «На касмічным караблі» Кастусь Цвірка. «Да зорак»
Навучыся выразна чытаць творы на С.99-110




Комментариев нет:

Отправить комментарий