четверг, 30 апреля 2020 г.

Пятница
01.05.2020
1.Беларуская мова
Тэма: Неазначальная форма дзеяслова
 Правапіс дзеясловаў на -ся, -цца

Задачы: даведаемся, на якія пытанні адказваюць дзеясловы ў неазначальнай форме; будзем вучыцца адрозніваць дзеясловы неазначальнай формы сярод іншых дзеясловаў, утвараць неазначальную форму дзеясловаў па пытаннях, граматна ўжываць іх у мове; пазнаёмімся з правапісам дзеясловаў на -ся, -цца.

Спачатку паўторым, што ведаеце пра дзеяслоў.
Дапоўніце сказы.
Дзеяслоў – гэта… Абазначае … Адказвае на пытанні … Змяняецца па….
Выканаем практыкаванне 116, с.70
Прачытайце заданне да практыкавання. У якіх сказах дзеясловы ўжыты ў форме адзіночнага ліку? Вызначце час гэтых дзеясловаў.
Праверце сябе.
Хлопчык бяжыць (цяп.ч.) па парку. У панядзелак Света ўстае (цяп.ч.) рана. Перад урокам Віця пакладзе (буд.ч.) на парту альбом і фарбы. Запішыце астатнія сказы. Знайдзіце ў іх дзеясловы. На якія пытанні яны адказваюць?
Праверце сябе.

Паглядзі відэаролік па новай тэме

Прыемна бегчы (што рабіць?) па парку. У нядзелю можна рана не ўставаць (што рабіць?). Пасля ўрокаў трэба пакласці (што зрабіць?) свае рэчы ў рукзак.
Прачытайце правіла.
Раскажыце правіла па схеме.
Неазначальная форма  Адказвае на пытаннні  Што рабіць? Што зрабіць? Заканчваеццца на-ці, -ць, - чы Пачатковая форма Нельга вызначыць час і лік.
У слоўніках дзеясловы падаюцца ў неазначальнай форме.
А зараз папрактыкуемся знаходзіць дзеясловы ў неазначальнай форме і ад яе ўтвараць іншыя формы дзеясловаў.
Выканаем пр.119 на с.72 .
Праверце сябе.
схадзіць – сходзіць змяніць – зменіць палячыць – палечыць
А цяпер гульня “Перакладчыкі”
Перакладзіце дадзеныя словы на беларускую мову.
греются – грэюцца
учатся – вучацца
смеюсь – смяюся
нестись – несціся
Правільна і выразна вымавіце словы на беларускай мове, параўнайце напісанне гэтых слоў з рускай.
Запомніце! У беларускай мове дзеясловы заканчваюцца на -ся, -цца, -ца і ніколі на -сь, -тся, -ться.
Звернемся да пр.122, на с.73
Прачытайце заданне і выканайце яго.
Праверце сябе.
Мыць – мыцца, абуваць – абувацца, выціраць – выцірацца.
Стрыгчы – стрыгчыся, берагчы – берагчыся, сцерагчы – сцерагчыся.
Вусна дапоўніце сказы патрэбнымі дзеясловамі з першай групы.
Праверце сябе.
1. Андрэй скончыў мыць посуд. Мікіта любіць мыцца ў ванне. 2. Матуля пачала абуваць чаравікі. Маленькая Ірынка хоча абувацца сама. 3. Наташа збіраецца выціраць пыл з мэблі. Пасля купання трэба выцірацца насуха.
Тэст
1. Колькі дзеясловаў ужыта ў вершы? Адзнач правільны адказ. Мароз трашчыць, снягі мяце, Снягір, як макаў цвет, цвіце. Спявае, весяліцца, Марозу не баіцца…
а) 6; б) 4; в) 5.
2. Пачатковая форма дзеяслова – гэта
а) дзеясловы ў 1 асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу б) неазначальная форма дзеяслова.
3. Неазначальная форма дзеяслова адказвае на пытанні
а) які? якая? якое? якія? б) што рабіў? што зрабіў? в) што рабіць? што зрабіць?
4. Чаму пачатковая форма дзеяслова называецца неазначальнай?
а) таму што ў ёй нельга вызначыць канчатак; б) таму што па ёй нельга вызначыць, хто выконвае дзеянне і калі яно адбываецца.
5. Якія з дзеясловаў стаяць у неазначальнай форме?
а) глядзець; б) мыцца; в) ідуць; г) віншуе; д) дапамагала.

Д/З  пр.127
2.Математика
Тема: Письменное деление на двузначное число (с.106-107)
С.104 -105 №1-6-письменно
С.105 № 7 устно

Д/З с.107 №1,2


среда, 29 апреля 2020 г.

ЧЕТВЕРГ
30.04.2020
1.Беларуская літаратура
Тэма: Пазакласнае чытанне на тэму «Трэба быць на зямлі гаспадаром».
Д/З Пазакласнае чытанне на тэму «Ішла вайна народная...»(18.05)
2.Беларуская мова
Тэма: Навучальны падрабязны пераказ "Вечны агонь”(с.81,пр.135)
Прачытай тэкст
Адкажы на пытанні
Падзялі тэкст на часткі
Складзі план
Перакажы тэкст по плану 2-3 разы
Закрой падручнік і  запішы тэкст
Правер
Д/З трэнажор
3.Математика
Тема: Письменное деление на двузначное число вида 952 : 28 (с.104-105)
Посмотри видеоролик по новой теме


С.104 (!)
Закрепи полученные знания
С.104 -105 №1-4,6-письменно
С.105 № 5 устно

Д/З с.105 №1,2


вторник, 28 апреля 2020 г.

СРЕДА
29.04.2020


Русский язык
Тема: Однородные члены предложения. Знаки препинания и интонация предложений с однородными членами

Посмотри видеоролик

Выполни  упр.155
Разбери и выучи правило с.100
Упр.156,158 письменно
Упр.157 устно
Запомни новое  словарное слово ИСКУССТВО
Д/З  УПР.159
Русская литература
Тема: Введение в раздел. Научно-познавательная литература. П. Клушанцев. «О чем рассказал телескоп» (рассказы «Где Земля кончается?», «Из чего сделаны Солнце и Луна?»)
Перечитать рассказы с.105-112,ответить на вопросы
Д/З с.105-112,вsразительное чтение

Математика
Тема:Письменное деление на двузначное число(с.102-103)
С.102-103 №1-7
Д/З с.103 № 1,2


пятница, 24 апреля 2020 г.

СУББОТА
25.04.2020

1.Беларуская літаратура
Міхась Даніленка. «Журка» (с.68-71)
Акалець – замерзнуць, моцна азябнуць.
Ямчэй – ёмка – зручна, добра.


1.Прачытай апавяданне Міхася Даніленкі “Журка” на с.68-70.
2.Разгледзь ілюстрацыю на с.69.
3.Як ты думаеш, які эпізод адлюстраваў мастак?
4.Адкажы на пытанні 1, 2, 3, 4.

Дамашняе заданне:

На панядзелак 04 мая
1.Перачытай апавяданне( с.68-70), падбяры і запішы ў сшытак загалоўкі да кожнай часткі.
2.Зрабі пераказ твора ў прысутнасці дарослых.

На чацвер 30.04
Падрыхтавацца да пазакласнага чытання


Пазакласнае чытанне на тэму «Трэба быць на зямлі гаспадаром».

2. Беларуская мова

Тэма: Змяненне дзеясловаў па часах і ліках. Змяненне дзеясловаў  прошлага часу па родах. Суфіксы дзеясловаў прошлага часу (2гі ўрок па тэме)

Замацуй  веды,атрыманыя на мінулым уроку, з дапамогай відэароліка

Пісьмовую   класную работу выконваць не трэба.

Дамашняе заданне: Пр.109



четверг, 23 апреля 2020 г.


ПЯТНИЦА

24.04.2020

Математика
Тема :Письменное деление на двузначное число вида 272 : 34(с.100-101)


Познакомься с новой темой с помощью видеоролика


С.100 рассмотри еще раз ход рассуждения при делении 272 на 34 (!)
Закрепление
С.100 № 1,2,3,4,5 –письменно
Д/З с.101 № 1,2 выполнить и отравить до 15.00   29  апреля

Беларуская мова

Тэма: Змяненне дзеясловаў па часах і ліках. Змяненне дзеясловаў  прошлага часу па родах. Суфіксы дзеясловаў прошлага часу

Заданне на паўтарэнне

Запоўнім  табліцу(вусна)

Склоны
Пытанні
Займеннікі 3-й асобы
Адз.л
Мн.л
Н.
Р.
Д.
В.
Т.
М.

Пазнаемімся з новай тэмай з дапамогай відэароліка

https://youtu.be/m4uyrGAnITY


Апісанне роліка:

Звернемся да табліцы ў падручніку на с.64.

Выканаем практыкаванне 105 на с.64. Прачытайце тэкст. Знайдзіце дзеясловы. Вызначце, у форме якога часу яны ўжыты. (У форме цяперашняга часу.)
Змяніце тэкст так, каб у ім ішла размова пра падзеі, якія ўжо адбываліся. Запішыце тэкст, які атрымаўся.
Праверце сябе.
Вавёрка збірала (пр.ч., адз.л.) арэхі, рыхтавала (пр.ч., адз.л.) запасы на зіму. Звярок хаваў (пр.ч., адз.л.) іх у дупле старога дрэва. Вавёрка рабіла (пр.ч., адз.л.) кладоўкі і пад каранямі дрэў. У такіх кладоўках яна трымала (пр.ч., адз.л.) толькі добрыя арэхі.
Знайдзіце ў тэксце сказ з аднароднымі членамі. (Першы сказ).
Падкрэсліце галоўныя члены сказа. Якім членам сказа з’яўляюцца дзеясловы? (Выказнікам)
Вусна (па жаданню) змяніце тэкст так, каб у ім ішла размова пра падзеі, якія будуць адбывацца.
Праверце сябе.
Вавёрка назбірае арэхі, нарыхтуе запасы на зіму. Звярок схавае іх у дупле старога дрэва. Вавёрка зробіць кладоўкі і пад каранямі дрэў. У такіх кладоўках яна будзе трымаць  толькі добрыя арэхі.

Праца з рубрыкай “Гаварыце правільна!”
Прачытайце спалучэнні слоў, змешчаныя  ў рубрыцы на с.65
 Якія аднакаранёвыя дзеясловы сустрэліся ў гэтых спалучэннях? (Адзеў, надзеў.) Каго можна адзець: сябе ці іншага чалавека? (Іншага.) Надзець адзенне абутак можна на сябе ці на іншага чалавека? (На сябе.) Не памыліцеся пры выбары гэтых дзеясловаваў падчас выканання практыкавання 107.
Праверце сябе.
Мама адзявае (цяп.ч., адз.л.) дачушку. Машына буксуе (цяп.ч., адз.л.) на месцы. Сяргейка надзене (буд.ч., адз.л.) паліто. Маляры пабялілі (пр.ч., мн.л.) сцены. Каваль яшчэ не падкаваў (пр.ч., адз.л.) каня. Хутка выгляне (буд.ч., адз.л.) сонейка.

Звернемся да табліцы на старонцы 67. Прачытайце сказы. У форме якога ліку дзеясловы прошлага часу змяняюцца па родах? Які суфікс маюць  ў форме прошлага часу адзіночнага ліку мужчынскага роду? Які суфікс маюць дзеясловы ў форме прошлага часу адзіночнага ліку жаночага і ніякага роду? Які суфікс маюць дзеясловы ў форме прошлага часу  множнага ліку?

Выканаем практыкаванне 110. Прачытайце заданне. Утварыце сказы па ўзоры, запішыце сказы з дзеясловам паплыць.
Праверце сябе.
Зашумеў    (адз. л., м.р.) асенні лес.
Зашумела  (адз. л., н.р.) сіняе мора.
Зашумела  (адз. л., ж.р.) хуткая рака.
Зашумелі  (мн. л.) марскія хвалі.
     
Паплыў    (адз. л., м.р.) па зорным небе месяц.
Паплыла (адз. л., ж.р.) па рацэ рыбацкая лодка.
Паплыло (адз. л., ж.р.) па небе лёгкае воблака.
Паплылі  (мн. л.) ў паветры павуцінкі бабінага лета.

Выканаем практыкаванне 113.
Праверце сябе.
Хлопчык сарваў (адз. л., м.р.) з дрэва чырвоны яблык. 2. Матуля паклікала (адз. л., ж.р.) дзяцей абедаць. 3. Дзіця добра спала (адз. л., н.р.) усю ноч. 4. Па возеры плылі (мн. л.) прыгожыя лебедзі. 5. Дзяўчынка падарыла (адз. л., ж.р.) сяброўцы цікавую кніжку. 6. Вучні правільна рашылі (мн. л.) усе задачы.

Прачытайце дзеясловы ў рубрыцы “Гаварыце правільна” на старонцы 69.
 Звярніце ўвагу на націск ў іх. Назавіце дзеясловы з націскнымі (неніскнымі) канчаткамі. Як вы думаеце,  чаму дзеясловы брала, рвала змешчаны ў гэтай рубрыцы? (Іх вымаўленне адрозніваецца націскам  ад адпаведных дзеясловаў рускай мовы.)

Д/З        пр.115 выполнить и отправить к 15.00     25.04.2020


 Поддерживающие занятия по математике
  с.96-97 учебника

среда, 22 апреля 2020 г.

Четверг
23 .04.2020


1.Беларуская літаратураТэма:  Уладзімір Правасуд. «Вадзянік і Лесавік» П. Броўка. «А ты хоць дрэва пасадзіў?»(с.63-67)


Уладзімір Правасуд. «Вадзянік і Лесавік»

Слоўнікавая работа

Лесавік(лесовик)














Вадзянік(водяной)














   Прачытать байку "Вадзянік і Лесавік. Адказаць на пытанні і выканаць заданні 
2    2.Верш "А ты хоць дрэва пасадзіў?"
Слоўнікавая работа


Дзірван(дёрн)







 - прачытаць верш , выканаць пытанні і  заданні.

д/з с. 66 верш  П. Броўкі «А ты хоць дрэва пасадзіў?»  на памяць (адказаць  ў школе)

2.Беларуская мова
Тэма: Кантрольны слоўнікавы дыктант(будем писать на отдельном уроке)
Скланенне займеннікаў 3-й асобы(с.58-63)

Запоўні табліцу(вусна)
Склоны
Пытанні
Займеннікі 1-й асобы
Займеннікі  2-й асобы
Адз.л
Мн.л
Адз.л
Мн.л
Н.





Р.





Д.





В.





Т.





М.





Перакладзі словы з рускай мовы (вусна)
Вслух-
Четвёртый-

Запішы ў сшытак:

23 красавіка

мядзведзь  вугаль  сэрца   лагер  матыль  людзі

(Замяні назоўнікі займеннікамі,вусна)

Летам хлопчык гуляў з дзецьмі на вуліцы або купаўся з імі ў возеры.

Знайдзі і падкрэслі займеннік.

Разгледзь табліцу ў пр.97.  Запомні!

Замацаванне
Пр.98,100,102-вусна
Пр.99,101-пісьмова

Д/з пр.104,адказаць на пытанні с.62-63.Отправить до 15.00 24.04

3.Математика
Тема:Задачи на нахождение неизвестного по двум разностям(с.98-99)

Посмотри видеоролик по новой теме:

https://youtu.be/p1TmHUyO4N0

Разбери задачу  с ! (с.98 в самом верху)
Закрепление.
с.98 № 1,2,4(письменно)

Д/З с.99  № 1,2  ЯКласс к 15.00 24 апреля

4.Изобразительное искусство
Тема: Цветы и бабочки

Посмотри видеоролики и выбери, тот который тебе больше понравился.
или
Выполни работу.